Музыка, рэстаратар і рэжысёр Ян Вардзёен прыйшоў у кіно нядаўна і ўжо зняў свой трэці фільм. Кожны з іх – камедыя і драма, іронія скрозь банальнасць і смех скрозь жыццёвыя перашкоды. У гэтым фільме Ян звяртаецца да пякучай тэмы бежанцаў. Аднак робіць гэта ў сваім уласным стылі. Яго іранскі бежанец трапляе ў Нарвегію, якая аказваецца даволі дзіўным месцам для тых, хто не вырас пад агнямі Паўночнага ззяння.