ГАРА НЯВІННАСЦІ

Ісландскага Форэста Гампа клічуць Фусі, яму 43 гады, ён жыве з маці, мае цяжкасці з навучаннем і мянушку Гара нявіннасці. Ён бы так усё жыццё і рабіў макеты гістарычных боек, каб не раптоўны падарунак ад бойфрэнда маці. Незвычайны прэзент прымушае Фусі сацыялізавацца. Фільм атрымаў ўзнагароду Савета Міністраў Паўночных краін як найлепшы фільм 2015 года як «простая і візуальна вынаходлівая казка пра захаванне дабрыні і нявіннасці ў свеце, які здаецца непрабіваемым».

Мова арыгіналу: ісландская
Субцітры: беларускія