Вясковыя жыхары перапалоханыя. Вясковыя жыхары атрымалі тэлеграму. У ей пішуць, што ідал краіны – прэзідэнт Урха Кеканен - завітае ў іх вёску на сваім шляху ў Лапландыю. Ягады растуць шпарчэй, хворыя вылечваюцца, жывёлы размножваюцца. Усё чароўным чынам паляпшаецца там, дзе Кеканен пакідае свой адбітак. Сляпое пакланенне ідэалу вымушае жыхароў вёскі пачаць жорсткую канкурэнцыю. Гэта фільм пра прагу перамен і крыху фінскага вар'яцтва ў часы праўлення Урха Кеканена ў перыяд з 1956 па 1981 гады. Драма «Вясковыя жыхары» заснаваная на апавяданні з рамана «Вуліца Урха Кеканена» фінскай пісьменніцы Піі Песанен.