Апісанне
Ці можа нацыянальнае кіно канкураваць з галівудскім? І як зладзіць оскараўскую кампанію і колькі гэта каштуе? З нагоды таго, што сёлета два беларускія фiльмы былі ў лонг-лісце на “Оскар” (фільм “Дарога” рэж. Дзмітрыя Калашнікaва, прад. Воля Чайкоўская, і фільм “Хрусталь” рэж. Дар’я Жук (сёлета на постарах Ззяння) у беларусаў ёсць нагода гаварыць пра “Оскар” больш прадметна.
Мова iвента: руская
Удзельнікі
Іва Фельт
Іва Фельт – кінапрадусар, дзякуючы якому эстонскае кіно робіцца заўважным ва ўсім свеце. Фільмы, за якія ён бярэцца, намінуюцца на “Залаты Глобус” і “Оскар”. На рахунку прадусара ўжо тры стужкі, якія высоўваліся ад Эстоніі на прэмію Амерыканскай акадэміі. Прычым дзве з іх – ваенная драма “Мандарыны” і байапік “Фехтавальнік” – нават выходзілі ў шорт-ліст.