Рэтраспектыва і варкшоп Лайлы Пакальніня

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Двухдзённая рэтраспектыва і майстар-клас легенды латвійскай дакументалістыкі і яскравай прадстаўніцы Балтыйскай школы дакументальнага кіно Лайлы Пакальніня адбудзецца ў зале кінатэатра Silver Screen Cinemas.

Мова iвента: англійская з перакладам

Удзельнікі

Лайла Пакальніня

Лайла Пакальніня – адна з самых знакавых латвійскіх рэжысёрак, якая здымае дакументальнае і гульнявое кіно. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Ліепая. Скончыла ВГІК. З 1991 года зняла больш як 25 фільмаў. З’яўляецца сцэнарысткай і прадусаркай многіх сваіх карцін. Атрымлівала прэмію латвійскага кінафестывалю “Вялікі Крыстап” за фільмы “Пітон”, “Вада” ды іншыя. Яе кароткі фільм “Вада” (2006) быў узнагароджаны Залатым Мядзьведзем у Берліне. А фільм Dream Land (Leiputrija) пра муціраваных жывёлаў, якія жывуць на звалцы, атрымаў узнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі (2004).

У 2016 годзе ейная мастацкая стужка “Світанак” намінавалася ад Латвіі на “Оскар” у катэгорыі “Найлепшы замежны фільм”. “Світанак” быў паказаны на “Паўночным ззянні” ў 2017 годзе. У дадзены момант Лайла сканчвае чорна-белы фільм “Лыжка” пра тое, чаго каштуе грамадству і прыродзе выраб адной пластыкавай лыжкі. Фільмы Лайлы, як правіла, маюць форму камічнай і адсурдзісцкай містыфікацыі.