Горад будучыні (МАЙСТАР-КЛАС)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Якім бачаць горад будучыні дзеці? Высокатэхналагічным ці наадварот? Фантазіруем на тэму ідэальнага свету, экалагічнага гарадскога асяроддзя, дзе шчасліва жывуць усе людзі і кожны знаходзіць свой утульны куток.

Мова iвента: беларуская

Удзельнікі

Дыяна Рафальская

Архітэктарка жылых і грамадскіх будынкаў, экспертка Мінскай урбаністычнай платформы, аўтарка творчых курсаў і выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.