Скаўцiнг дакументальных праектаў ад B2B DOC

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

5 траўня прадстаўнікі платформы B2B Doc прыедуць у Мінск для пошуку новых праектаў дакументальнага кіно, якія толькі пачалі ажыццяўляцца, або пакуль знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.

Запрашаем беларускіх кінематаграфістаў, якія працуюць над ідэяй фільма (альбо толькі пачалі здымкі), прэзентаваць свае праекты на экспертнай панэлі B2B Doc. Удзел у мерапрыемстве дапаможа вам знайсці партнёраў і/або спонсараў для падтрымкі вашага праекту.

Лепшым праектам будзе прадстаўлена магчымасць далучыцца да праграмы B2B Doc, якая дапаможа кінематаграфістам развіваць свае праекты і прасоўваць іх на міжнародны кінарынак.

Удзельнікі

B2B Doc

B2B Doc (Baltic to Black Sea Documentary Network) — гэта нефармальная платформа для кінематаграфістаў, якія жывуць і працуюць паміж Балтыйскім морам на Поўначы і Чорным морам на Поўдні. B2B Doc — гэта месца, дзе стваральнікі фільмаў (ад пачаткоўцаў да вопытных рэжысёраў і прадзюсараў) сустракаюцца і абменьваюцца досведам, дапамагаюць адзін аднаму разам ствараць дакументальнае кіно на міжнародным узроўні.