Апісанне
Абодва спікеры працуюць у адной з самых прагрэсіўных прадакшн-кампаній Швецыі - гётэборгскай Plattform Production. Сузаснавальнікам гэтай кампаніі з’яўляецца знакаміты рэжысёр Рубэн Эстлунд (“Форс-мажор”, “Квадрат”).
Сесілія і Максіміліян распавядуць пра прынцыпы працы калектыўнай платформы-кампаніі Plattform Production, пра філасофію ўспрымання выявы ў XXI стагоддзі. А таксама пра асаблівасці працы над дакументальным фільмам Ten Meter Tower, які стаў вірусным хітом у інтэрнэце, і INCIDENT BY A BANK Рубэна Эстлунда (2009), які з’яўляецца рээнэктмэнтам рэальнага рабавання банка, і які выграў Залатога мядзьведзя ў Берліне ў 2010 годзе. Яны прадэманструюць кейс-стадзі праектаў, распавядуць, як рабіць рэсёрч і прадзюсіраваць уплывовае і неабыякавае дакументальнае кіно.