Дацкі гульнявы фільм «Вакацыі» рэжысёркі Ізабэлы Эклёф распавядае пра маладую сэксуальную дзяўчыну, якая апынулася ў гвалтоўных стасунках з багатым мужчынам-наркабаронам. Па-майстэрску напісаны сцэнарый (дарэчы, Ізабэла таксама су-сцэнарыстка шведскай стужкі «Border», рэж. Алі Абасі, што атрымала галоўную ўзнагароду ў конкурсе Un Cretain Regrad у Канах-2018) закранае тэмы ролі і становішча ахвяры, матываў гвалту, таго, як і чаму гвалт адбываецца і кім падтрымліваецца. Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Sundance і выклікала шмат дыскусій ў Швецыі і Даніі.
На дыскусіі пасля фільма ў Мінску Ізабэла распавядзе пра тое, што натхніла яе на такое радыкальнае кінавыказванне і што стала падмуркам для сцэнарыя на складаную тэму.
Мова iвента: беларуская | руская
Даведацца больш: Facebook