Канцэрт для фартэпіяна «Насустрач Паўночнаму Ззянню» пад дырыжорствам Вольгі Перагуд (Мелодыі Я.Сібеліуса, Т.Куула, Х.Каскі, С.Пальмгрэна)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Адмыслова да 5-годдзя “Паўночнага ззяння” пры падтрымцы Офіса Прадстаўніцтва Фінляндыі ў Беларусі пройдзе канцэрт-выстава «Насустрач Паўночнаму ззянню» ў выкананні музычнага калектыву Bon Voyage пад кіраўніцтвам Вольгі Перагуд. Прагучыць музыка скандынаўскіх кампазітараў Яна Сібеліуса, Тойва Куула, Селіма Пальмгрэна і Хейна Каскі. Выканальнік: адмыслова запрошаны бліскучы піяніст Аляксандр Музыкантаў і калектыў Bon Voyage.

Удзельнікі

Bon Voyage - гэта праэкт, у склад якога ўваходзяць толькі дзяўчыны. Улетку 2017 года ён стаў адным з хэдлайнераў Дзён культуры Фінляндыі ў Мінску.
Аснову рэпертуару калектыву складаюць папулярная класіка, мелодыі Брадвея, музыка кіно і арыгінальныя апрацоўкі песень народаў свету. Калектыў актыўна супрацоўнічае з пасольствамі Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, з прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, прымае удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага мастацкага музея.

Музыкі:
Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна)
Святлана Стэфаненка (клавішы)
Алена Сяргеенка (гітара)
Елізавета Вільчык (флейта)
Анастасія Ярашук (віяланчэль)
Алена Дзмітрыева (скрыпка)
Таццяна Беразоўская (перкусія)