Канцэрт-лекцыя музычнага калектыву Bon Voyage

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

22 красавіка ў 13:00 у рамках кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў галерэі Арт-Беларусь пройдзе канцэрт-лекцыя «Насустрач Паўночнаму ззянню» ў выкананні музычнага калектыву Bon Voyage пад кіраўніцтвам Вольгі Перагуд.

Што аб’ядноўвае знакамітага нарвежскага кампазітара 19 стагоддзя Уле Булля і пераможцу Еўрабачання 2009 Аляксандра Рыбака? Чым багатая Ісландыя, акрамя гейзераў і футболу? Адкуль у фінаў танга? Што хвалявала Эдварда Грыга, і якую музыку гулялі на вяселлях у Даніі ў даўнія часы?

Калі вам цікава даведацца адказы на гэтыя і іншыя пытанні – прыходзьце на канцэрт-лекцыю. Лекцыю чытае Вольга Перагуд - мастацкі кіраўнік калектыву Bon Voyage, выпускніца БДАМ, член журы міжнародных музычных фестываляў.

У выкананні Bon Voyage на мерапрыемстве прагучыць меладычная, рытмічная, рамантычная, таямнічая музыка з рэгіёну Паўночнай Еўропы і Балтыі.

Даведацца больш:
Facebook

Удзельнікі

Bon Voyage - гэта праэкт, у склад якога ўваходзяць толькі дзяўчыны. Улетку 2017 года ён стаў адным з хэдлайнэраў Дзён культуры Фінляндыі ў Мінску.
Аснову рэпертуару калектыву складаюць папулярная класіка, мелодыі Брадвея, музыка кіно і арыгінальныя апрацоўкі песень народаў свету. Калектыў актыўна супрацоўнічае з пасольствамі Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, з прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, прымаюць удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага мастацкага музея.

Музычная ілюстрацыя:
Святлана Стэфаненка (клавішы)
Алена Сяргеенка (гітара)
Елізавета Вільчык (флейта)
Анастасія Ярашук (віяланчэль)
Алена Дзмітрыева (скрыпка)
Таццяна Беразоўская (перкусія)