Доўгi час працавала як кастынг-дырэктарка, прадзюсарка i другая рэжысёрка. У яе паслужным спiсе – супрацоўніцтва з уладальнікамі Канскай Пальмавай галінкі, Берлiнскага Залатога льва і намінантамi на Оскар – Роям Андэрсанам («Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё», 2014) і Рубэнам Эстлундам («Форс-мажор», 2014, «Квадрат», 2017).
Каця мае ступень магістра выяўленчых мастацтваў у кіно, скончыла Акадэмію Валанд у Гётэборгу.
У Беларусь Каця прыедзе са сваім дэбютным рэжысёрскім фільмам – «Былая жонка», якi распавядае сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў – ад закаханасці да разводу.
Выбраная фільмаграфіяРэжысёрка:
«Былая жонка» (2017)
«Victim-Mentality Rhetoric» (кароткі фільм, 2013)
Асістэнтка рэжысёра:
PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)
Кастынг-дырэктарка:
«Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» (2014, рэж. Рой Андэрсан)
«Форс-мажор» (2014, рэж. Рубэн Эстлунд)
PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Добраахвотна-прымусова» (2008, рэж. Рубэн Эстлунд)
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Даведацца больш: Facebook