Як заснаваць найбуйнешую прадакшн-кампанію ў Фінляндыі і патрапіць у шорт-ліст Оскара

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Фільмы фінскай прадакшн-кампаніі Making Movies, сузаснавальнікам якой з’яўляецца Карле, рэгулярна трапляюць ў праграмы сусветных кінафестываляў - Sundance, Berlinale, IDFA, Biennale di Venezia, Toronto Film Festival, Tribeca. З 1996 года кампанія выпусціла больш за 10 гульнявых і 50 дакументальных фільмаў, якія сталі самымі касавымі фінскімі стужкамі ў пракаце краіны.

Сярод апошніх знакамітых рэлізаў кампаніі, прадзюсіраваў якія сам Карле:

«Фехтавальнік» - (Klaus Härö, гульнявы фільм) - фінскі прэтэндэнт на Оскар-2015 за лепшы фільм на замежнай мове, намінант на «Залаты глобус-2016» за лепшы гульнявы фільм, «Лепшы фільм 2016 года» па версіі Jussi Awards.

«Погляд цішыні» - (Joshua Oppenheimer, дак. фільм) - намінант на Оскар-2016 у катэгорыі лепшы дакументальны фільм, удзельнік фестываляў у Таронта, Берліне, Венецыі, быў прадстаўлены ў праграмах IDFA і CPH: PIX.

На майстар-класе Карле Ахо распавядзе як застанаваць устойлівую і працаздольную прадакшн-кампанію і стаць выбітнымі прадстаўнікамі сваей краіны ў Оскараўскай гонцы і на мностве кінафестываляў.

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Удзельнікі

Карле Ахо

Прадзюсар фільма «Маленькія крылы», Фінляндыя