Антон Мані Свансан - прадзюсар фільма «Каменнае сэрца» і шэрагу кароткаметражных стужак. Адна з іх -
Whale Walley - атрымала асаблівую згадку ў Канах і намінацыю на Залатую пальмавую галіну за лепшы кароткі метр (2013 год). Фільм «Каменнае сэрца» яны з рэжысёрам рыхтавалі 10 год. Сусветная прэм'ера фільма адбылася на фестывалі ў Таронта ў 2016 годзе.
На сваім майстар-класе Антон Свансан распавядзе пра свой вопыт супрацоўніцтва з фестывалямі і сейлз-агентамі, патлумачыць, як планаваць фестывальны шлях стужкі і як перайсці ад вытворчасці кароткага метра да паўнавартаснага гульнявога фільма.
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Даведацца больш:Facebook