Northern Lights Documentary Hub

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Northern Lights Documentary Hub – гэта адукацыйнае мерапрыемства ў рамках фестываля кіно «Паўночнае ззянне», які штогод праходзіць у красавіку ў Мінску і Віцебску. Адукацыйныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў рамках фэсту на працягу года.

У пятніцу 28 кастрычніка з 10:00 да 18:00 спікеры распавядуць пра асаблівасці працы над дакументальным праектам, правілы прэзентацыі дакументальнага праекту патэнцыйным інвестарам, раскажуць пра гісторыю поспеху намінаванага сёлета на «Оскар» дакументальнага фільма «Украінскія шэрыфы», на пальцах патлумачаць, як заключаць дамовы аб капардзюсіраванні і што рабіць з аўтарскімі правамі.

Субота 29 кастрычніка з 10:00 да 16:30 цалкам прысвечаная практыцы. Кансультанты індывідуальна будуць працаваць з наведвальнікамі варкшопу, слухаць і паляпшаць пітчы, даваць кансультацыі па кожным прадстаўленым праекце,ацэньваць маркетынгавы патэнцыял праектаў.

Удзельнікі

Прыедуць падзяліцца досведам у межах Northern Lights Documentary Hub кінематаграфісты:

Туе Сцін Мюллер / Tue Steen Müller (Данія) – эксперт, кінакрытык, кансультант у галіне кіно, «бацька пітчынгу».

Ульдзіс Чэкуліс / UldisCekulis (Латвія) – прадзюсар, аператар, заснавальнік кампаніі VFSFilms. Спрадзюсіраваў дакументальны фільм «Украінскія шэрыфы», намінаваны сёлета на «Оскар» ад Украіны.

Сімон Друсэн Хольмберг / Simon Drewsen Holmberg (Данія, Латвія) – дырэктар Дацкага Інстытуту культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі. Працуе ў галіне дакументалістыкі з 1993 года.