Дзіцёнак-ніндзя
24 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Інгвіль Свэ Фліке | Нарвегія | 2021 | 103 хв. | Ігравы
ONLINE
23-гадовая мастачка Ракель даведваецца пра незапланаваную цяжарнасць, калі рабіць аборт ужо позна. Дзяўчына апісвае сябе як «эгаістычнага, дзярмовага чалавека», малюе коміксы «ў стол» і замест матчынага побыту аддае перавагу бязладнаму сэксу, тусоўкам і лёгкім наркотыкам. «Гэта страшэнна подлы дзіцёнак-ніндзя, які думае, што зможа прабыць тамака дзевяць месяцаў, а затым выслізнуць», — сварліва кажа яна. За кароткі тэрмін Ракель будзе вымушана дамовіцца з самой сабой, інфантыльным бацькам дзіцяці па мянушцы Божы Струк і тым самым малым-ніндзяй. Той з'яўляецца ў выглядзе намаляванага маленькага бандыта, які адпускае саркастычныя жарты голасам Германа Тамерааса — Крыса з серыяла «Сорам». Пацешная, праніклівая і несентыментальная трагікамедыя, заснаваная на коміксе Інгі Х. Сетрэ Fallteknikk, атрымала прыз глядацкіх сімпатый фестывалю SXSW-2021.
Мова арыгіналу: нарвежская
Субцітры: беларускія | англійскія
«Гэта не каханне. Гэта сперма». Кінакомікс-драмедзі пра непажаданую цяжарнасць і прымусовае сталенне
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ