04–21˚ лістападА’24
E
W
E
W
МАНІФЕСТ’ 24
ВЯРНУЦЦА ДА КАРАНЁЎ
ты разважаеш пра карані мінімум двойчы на год
на дзень незалежнасці і на дзень волі
карані гэта тое, што ты не выбіраеш
і тое, ад чаго ніколі не можаш адмовіцца ці забыць
нават пры пераездзе, уцёках ці рэлакацыі
з ідэнтычнасцю ўсё яшчэ складаней
ідэнтычнасць яна вадкая, эфемерная
ідэнтычнасць ззяе і пераліваецца, як скура на хвасце яшчаркі,
які яна скінула аднойчы, моцна спалохаўшыся
ты можаш змяніць ідэнтычнасць
можаш камунікаваць пра яе рознымі займеннікамі
але самае галоўнае - што ты гаворыш пра ідэнтычнасць сабе
ці не гаворыш - пазьбягаеш, замоўчваеш
уцякаеш ад яе, перавызначаеш і перавынаходзіш
перастварыць ідэнтычнасць можна толькі вярнуўшыся да каранёў
узгадаць, хто ты ёсць, можна толькі вярнуўшыся да каранёў
быццам прачнуўшыся пасля нейкага моцнага сну
вярнуцца да каранёў, калі цябе няма
калі няма страху перад пустэчай, прорвай, роспаччу, безданню, болем
вярнуцца да каранёў у твой уласны дзень волі
у твой дзень сілы, намаганняў і высілкаў
уявіць свае карані ў сваёй уласнай свядомасці, усвядоміць іх
вярнуцца да каранёў
адчуваць сябе як дома
ВЯРНУЦЦА ДА КАРАНЁЎ
Воля Чайкоўская,
Заснавальніца фестывалю «Паўночнае ззянне»
МАНІФЕСТ’ 24
Беларускаму кіно як ніколі патрэбная ваша падтрымка. Кінафэст «Паўночнае ззянне» застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і guest stars.

Кожны дзень, кожны год — вось ужо 10 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб штогод паказваць неймаверныя фільмы з Балтыі і Скандынавіі. Каб знаёміць беларусаў з украінскім кіно ў межах праграмы Ukraine Mon Amour.

Каб запрашаць крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс, тым самым пашыраючы вядомасць пра сам факт існавання беларускага кіно.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак.

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых змен, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.
Падпішыцеся на рассылку і заставайцеся ў курсе новых фестывальных паказаў і праектаў.
Паўночнае ззянне ў тваёй пошце
Арганізатары
Пры падтрымцы
Галоўны інфармацыйны партнёр
Інфармацыйныя партнёры
Пры фінансаванні