Разам з «Паўночным ззяннем» падлічваем, як далёка мы ад дому

УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ.

Сёлета мы шмат кажам пра адлегласць, якая ўтварылася вакол нас, і ў той жа час шукаем надзею на аб'яднанне і паразуменне.
Беларусы сёння раскіданыя па свеце: мы жывём у Беларусі, Польшчы, Арменіі, Нямечынне, Украіне, ЗША… І ўсё адно мы памятаем вуліцы, на якіх нарадзіліся і раслі, мы цешым сябе ўспамінамі пра роднае, гатуем бабуліныя стравы, размаўляем беларускаю ў саміх далёкіх пунктах свету і застаёмся беларусамі, дзе б ні былі.
Прапануем вам, шаноўныя гледачы «Паўночнага ззяння», падлічыць, як далёка мы ўсе ад месца, што называем домам. Увядзіце ніжэй свой родны горад ці мястэчка і месца, дзе вы жывяце цяпер. І пасля мы падлічым, колькі ж кіламетраў мы ўсе прайшлі, праехалі і праляцілі, каб апынуцца там, дзе мы ёсць цяпер.
Як паўдзельнічаць?
1. Увядзіце тут горад нараджэння і актуальны горад пражывання, каб даведацца пра адлегласць паміж імі.

2. У акенцы ніжэй увядзіце кіламетры, якія ў вас атрымаліся і націсніце на кнопку «Даслаць».