Open call
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС 'ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ'

«Паўночнае ззянне» прымае заяўкі на ўдзел у Беларускім конкурсе. Нягледзячы ні на што, сучаснае беларускае кіно існуе: разважае пра мінулае і шукае адказы, дапамагае зразумець, хто мы, фантазуе пра будучыню.

Пяты год запар мы збіраем у Беларускім конкурсе новае таленавітае сваё кіно. Сёлета мы шукаем фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2023-2024 гадах у любой краіне і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя. Прыміце да ўвагі, што калі ваш фільм будзе адабраны для ўдзелу, наяўнасць ангельскіх субтытраў абавязковая.

Каб падаць свой фільм для ўдзелу ў Беларускім конфкурсе 10-га кінафестывалю «Паўночнае ззянне», трэба запоўніць форму ніжэй да 1 жніўня 2024 года. Калі вы маеце пытанні, калі ласка, пішыце нам у сацыяльныя сеткі ці на пошту support@northernlightsff.com.
Год стварэння (мы прымаем фільмы 2023 - 2024 года стварэння)
Жанр (ігравы, дакументальны, анімація, інш.)
Субцітры
Ці ёсць правы і дазвол дэманстраваць фiльм: