Лета 1989
28 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
Рэж. Уладзiмiр Казлоў | Беларусь | 2022 | 82 хв. | Ігравы
ONLINE
Канец ліпеня 1989 года, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У паход ідуць пяцёра сямнаццацігадовых рабят, якія нядаўна скончылі школу, — Андрэй, Ігар, Саша, Наташа і яе стрыечная сястра Воля, якая прыехала ў госці з Ленінграда. Для герояў фільма гэты паход — найперш магчымасць адпачыць пасля выпускных экзаменаў у школе і паступлення ў ВНУ, добра пабавіць час без бацькоўскага кантролю. Яны разважаюць пра будучыню, дзеляцца сваімі надзеямі і чаканнямі ад жыцця за парогам школы. Але паход становіцца яшчэ і тэстам адносін паміж героямі (усе, акрамя Волі, ведаюць адно аднаго шмат гадоў), свайго роду іспытам на сталасць напярэдадні дарослага жыцця і ў нейкай ступені сімвалічным канцом дзяцінства.
Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія
Гэта іх апошняе лета перад пачаткам дарослага жыцця...
Фільм аглядае міжнароднае журы
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ