Рэж. Лійс Німік | Эстонія | 2023 | 65 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют
Сонечны час
18 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Павольны і паэтычны партрэт пастаральнай Эстоніі, які тонка фіксуе натуральную плынь сельскага жыцця
У ахутанай густым туманам эстонскай глушы малады хлопец ціха ходзіць па балоце, а затым распальвае вялікае вогнішча. Конь стаіць на снезе амаль не рухаючыся, нібы спадзяваючыся, што зіма вось-вось скончыцца. Дзеці ганяюць па лесе на лыжах. Доўгавалосы мужчына грае на маленькай тубе, пакуль яго жонка дапамагае дачцэ з вучобай. Пажылая самотная жанчына проста моўчкі сядзіць у хаце, а на яе твар падае святло ад агню. Здаецца, што ўсе людзі і жывёлы, якія з'яўляюцца ў кадры, суіснуюць у чыстай гармоніі, а кожны дом, у які ўваходзіць з камерай рэжысёрка Лійс Німік, — прастора, напоўненая выключна цяплом і ўтульнасцю, дзе людзі марудліва займаюцца сваімі справамі. Ствараючы гэты чароўны партрэт сельскай мясцовасці Эстоніі, Німік сем гадоў правяла з тымі, хто вырашыў ладзіць свой побыт на ўскраіне сучаснасці, удалечыні ад бязладзіцы нашага свету. Рэжысёрка захавала сваіх герояў ва ўсёй іх далікатнай прастаце на крупчастую шаснаццаціміліметровую плёнку і пры натуральным святле, каб перадаць настальгічнае і рамантычнае адчуванне вясковай ціхамірнасці, ператварыўшы яго ва ўнікальны кінематаграфічны досвед.
Мова арыгіналу: эстонская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias