НІНДЗЯ, ЯКІ РАЗБІВАЕ СТЭРЭАТЫПЫ
Фільмам «Дзіцёнак-ніндзя» рэжысёрка Інгвіль Свэ Фліке ломіць табу, лёгка ды іранічна размаўляючы на ўразлівыя тэмы непажаданай цяжарнасці, чайлд-фры і абортаў. Чаму яна вырашыла зняць камедыю пра выбар жанчыны быць або не быць маці? І якую рэакцыю атрымала ад публікі? Пра гэта рэжысёрка раскажа ў размове з нарвежскім акторам і мастацкім кіраўніком талінскага тэатра Vaba Lava Харальдам Томпсанам Розэнстромам. Да гутаркі далучыцца выканаўца галоўнай ролі, акторка Крысцін Куят Торп, якая падзеліцца, ці блізкія ёй праблемы яе гераіні.



Як здымаць камедыю на табуяваную тэму
Мова івента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую.
24.11—19:00 (GMT +3)
ONLINE (LIVE)
СПІКЕРЫ
Інгвіль Свэ Фліке
Нарвежская рэжысёрка і сцэнарыстка. Яна вядомая сваімі фільмамі «Жанчыны ў мужчынскіх кашулях вялікага памеру», «Яблык», «На сваім полі» і «Дзіцёнак-ніндзя». Фільмы Інгвіль маюць выразную жаночую перспектыву і дзейнічаюць у прасторы паміж камедыяй і драмай.
Крысцін Куят Торп
Нарвежская акторка, цяпер жыве ў Капенгагене, Данія. Увесну 2021 года знялася ў камедыі-драме «Дзіцёнак-ніндзя», якая прынесла ёй прэмію «Аманда» за найлепшую жаночую ролю. Стужка таксама атрымала ўзнагароду як найлепшая камедыя на Еўрапейскім кінафестывалі ў 2021 годзе, а яе поспех як у Нарвегіі, так і за мяжой прыцягнуў увагу да працы акторкі. У 2022 годзе яна сыграла галоўныя ролі ў нарвежскім фільме Sick of Myself Крыстафера Борглі і дацкім фільме The Great Silence Катрын Брокс. Акрамя таго, у 2020 годзе Крысцін апублікавала самаілюстраваную кнігу Hjelp småkrypene, якая ўваходзіць у спісы бестселераў дзіцячай літаратуры. Акторка таксама мае ступень мастака-пастаноўшчыка Дацкай каралеўскай акадэміі архітэктуры, дызайну і кансервацыі ў Капенгагене.
Харальд Томпсан Розэнстром
Нарвежскі актор, рэжысёр і мастацкі кіраўнік. Харальд скончыў акторскую школу-студыю МХАТ у 2012 годзе пад кіраўніцтвам Кірыла Сярэбранікава. Працаваў як актор тэатра і кіно ў Францыі, Эстоніі, Нарвегіі і Расіі (у МХАТ і Гогаль-цэнтры). Харальд да нядаўняга часу быў дырэктарам тэатральнай школы Solbakken folkehøgskole. Цяпер ён мастацкі кіраўнік і куратар эстонскага тэатра Vaba Lava. Таксама працуе рэжысёрам у тэатры і кіно.