Экспертная рада кінафестывалю «Паўночнае ззянне» — гэта міжнародны дарадчы камітэт, скіраваны на абмен ідэямі.
Разам з сябрамі Рады мы будзем шукаць новыя магчымасці і фармаваць стратэгіі для развіцця «Паўночнага ззяння», яго канцэпцыі і інфраструктуры, у тым ліку на карысць беларускай кінаіндустрыі ў цэлым.
Рада складаецца з міжнародных і беларускіх экспертаў і экспертак у галіне кіно, прадзюсавання, арт-менеджменту і не толькі.
Колькасць сяброў рады можа змяняцца і павялічвацца. Рада збіраецца заснавальніцай кінафестывалю Воляй Чайкоўскай некалькі разоў на год анлайн і афлайн на закрытыя стратэгічныя сустрэчы.
Экспертная рада
Экспертная рада будзе адыгрываць важную ролю там, дзе патрабуецца знешняя экспертыза: у пытаннях развіцця фестывалю, вырашэння праблем з фінансаваннем, падтрымкі ключавых (тэхнічных) пераўтварэнняў унутры арганізацыі, наладжвання партнёрскіх стасункаў з іншымі міжнароднымі кінафестывалямі, забеспячэння ўстойлівасці, павелічэння аўдыторыі і вырашэння пытанняў бяспекі і крызісных сітуацый у дачыненні да агульнай бяспекі каманды, якая знаходзіцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі.
УДЗЕЛЬНІКІ
Стэн-Крысціян Салувеэр – важная фігура ў сферы кіно і тэхналогіяў, прадзюсар жанравых фільмаў, інавацыйны стратэг і прадпрымальнік, што жыве ў Японіі і ў Еўропе. Скончыўшы Універсітэт Канкордыя (Эстонія) як кінапрадзюсар, пачаў вывучыць класічную японскую філасофію і літаратуру ў Талінскім універсітэце і адначасова працаваў куратарам топавага фестывалю азіяцкага і жанравага кіно Black Nights у Таліне. Праславіўся ў 2016 годзе як супрадзюсар першага намінаванага на Оскар фільма з Лаоса – драмы пра прывідаў «Дарагая сястра» (Mattie Do). Выступіў дырэктарам першага фестывалю жанравага кіно HOFF (Фестываль хорару і фэнтэзі фільмаў у Хаапсалу). Ментар у Балтыйскім універсітэце кіно і медыя пры Талінскім універсітэце, Тайпейскай кінаакадэміі, Дацкай нацыянальнай кінашколе і іншых. Стэн актыўна супрацоўнічае з эстонскім Міністэрствам культуры і Еўрапейскай камісіяй як спецыяліст па палітыцы ў сферы лічбавых медыя і культуры. Цяпер стратэгічны дарадца і кіраўнік інавацыйнага напрамку NEXT найважнейшай падзеі ў сусветнай кінаіндустрыі – Канскім міжнародным кінакірмашу.
СТЭН-КРЫСЦІЯН САЛУВЕЭР
Прадзюсар, Стратэг, Прадпрымальнік
Эстонія
Антон Мані Свансан – сузаснавальнік, гендырэктар і прадзюсар кампаніі Join Motion Pictures. З 2007 года яго прадзюсарскія працы атрымалі сусветную вядомасць і неаднойчы абіраліся на самых прэстыжных кінафестывалях, уключаючы Канскі, Венскі, Берлінскі, Таронцкі, Лонданскі фестывалі, а таксама Амстэрдамскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно (IDFA). Фільмы Антона сабралі больш за 200 узнагарод, узялі тры прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі, чатыры кінапрэміі Паўночнай рады, а таксама прадстаўлялі Ісландыю на Оскары ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» ў 2020 і 2022 гадах. У ягонай фільмаграфіі – «Боская зямля» (Godland), «Гняздо» (Nest), «Прыгожыя істоты» (Beautiful Beings), «Белы, белы дзень» (A White, White Day), «Каменнае сэрца» (Heartstone) і «Хвалф'ёрдур» (Whale Valley). Як выпускнік праграм Еўрапейскай аўдыявізуальнай бізнэс-асацыяцыі EAVE і EAVE+, у 2017-м стаў удзельнікам Канскай праграмы Producer on the Move ад Ісландыі і выйграў прэмію як найлепшы прадзюсар Гётэборскага кінафестывалю таго ж года. Цяпер старшыня Ісландскай кінаасацыяцыі, сябра журы кінафестываляў Stockfish і KSA, Ісландскай кіна- і тэлеакадэміі.
ЭНАНТОН МАНІ СВАНСАН
Прадзюсар
ІСЛАНДЫЯ
Надзя Зелянкова займаецца стратэгіямі лічбавага прасоўвання і крэатыўнымі кампаніямі. Як партнёрка крэатыўнага агенцтва Red Graphic Digital Agency працуе з топавымі міжнароднымі брэндамі Еўропы і Амерыкі. Вучылася на журналістку, працавала на тэлебачанні і ў прэсе. Была партнёркай і дырэктаркай па развіцці ў менскай Галерэі сучаснага мастацтва Ў. У 2020 годзе пераехала з Менска ў Талін, дзе стала прадстаўніцай Беларускай дыяспары ў Эстоніі.
НАДЗЯ ЗЕЛЯНКОВА
Крэатыўная дырэктарка, Маркетынг-экспертка
ЭСТОНІЯ/БЕЛАРУСЬ
Беларуская прадзюсарка Дар'я Жук пачала кар'еру ў HBO як спецыялістка па бізнэс-аналітыцы, перад тым як атрымала ганаровую ступень магістаркі мастацтваў у Калумбійскім універсітэце на спецыяльнасці кінапрадзюсаванне. Яе дэбютны фільм «Хрусталь» (Crystal Swan) стаў першай за 22 гады працай ад Беларусі, прадстаўленай на Оскар у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». «Хрусталь» быў фільмам прэм'еры прэстыжнага карлаварскага конкурсу «На ўсход ад захаду» і выйграў шмат узнагарод, у тым ліку гран-пры Адэскага кінафестывалю, гран-пры Тбіліскага міжнароднага кінафестывалю, прыз маладога рэжысёра на Міжнарожным кінафестывалі ў Корку. Паказваўся на кінафестывалі Slamdance ў 2019-м. Кароткаметражныя працы Дарʼі адбіраліся на незалежным кінафестывалі SXSW, кінафестывалі імя Таркоўскага «Люстра», кінафэстах у Атланце, Палм-Спрынгс і Аахацы, на Фестывалі аўтарскага незалежнага кіно ў Санта-Фэ і іншых. Атрымала ўзнагароду Ніка Лувеля за прарыў у кінавытворчасці, у 2015 годзе – прыз найлепшай прадзюсаркі і пісьменніцы ад некамерцыйнай арганізацыі New York Women in Film and Television.
Рэжысёрка, Сцэнарыстка, Прадзюсарка
ДАР'Я ЖУК
ЗША / Беларусь
Тамара яднае багаты досвед у сферы стратэгіяў міжнароднага фінансавання і прасоўвання з гарачай любоўю да курацыі талентаў і праграмавання. Некалькі гадоў працавала дырэктаркай Нацыянальнага кінацэнтра Сакартвела (Грузіі) (GNFC, 2010-2013) – грамадскай арганізацыі, што вызначае палітыку Сакартвела (Грузіі) у сферы кіно. Перад гэтым Тамара выступала сузаснавальніцай і выканаўчай дырэктаркай Асацыяцыі незалежных кінавытворцаў – Паўднёвы Каўказ (IFA-SC). З 2014-га Тамара працуе як незалежная кансультантка ў пытаннях лідарства і стратэгіі ў кінаіндустрыі. Супрацоўнічала з міжнароднай адукацыйнай ініцыятывай SOFA (Школа развіцця кінематографу), была куратаркай прэстыжнай галіновай канферэнцыі Cinema Backstage (Міжнародны кінафестываль у Адэсе). На працягу некалькіх гадоў выступала як менеджарка па стратэгіі і партнёрстве Еўрапейскай жаночай аўдыявізуальнай сеткі. Сталая кансультантка бельгійскага культурніцкага цэнтра Bozar, а менавіта кінафестывалю BRIDGES. East of West Film Days. У 2012-м Тамара атрымала ганаровае званне кавалера Ордэна мастацтва і літаратуры Францыі. Цяпер жыве ў Бруселі.
Кансультантка па стратэгіі
ТАМАРА ТАЦІШВІЛІ
Сакартвела (Грузія) / Бельгія
Error get alias