Рэж. Эрык Гандзіні | Швецыя, Нарвегія, Італія | 2023 | 82 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | швецыя
Пасля працы
23 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Філасофскі фільм-эксперымент па пошуку балансу паміж жыццём і працай, зняты пастаянным аператарам Рубэна Эстлунда — Фрэдэрыкам Вэнзэлем («Трыкутнік смутку»)
У 1958 годзе філосафка Ханна Арэндт у сваёй кнізе «Стан чалавека» пісала: «Тое, з чым мы сутыкаемся, — гэта далягляд грамадства працоўных без працы, то-бок адзінай пакінутай ім дзейнасці. Вядома ж, нічога не можа быць горш». Прасякнутае змрочным экзістэнцыйным гумарам дакументальнае даследаванне шведска-італьянскага трыкстара Эрыка Гандзіні — сучасная версія папярэджання Арэндт аб свеце працы, яго верагоднай будучыні і перспектывах поўнага знікнення. Рэжысёр падарожнічае па свеце, размаўляе з экспертамі і вывучае цытаты Ноама Хомскага, Юваля Ноя Харары ды Ілана Маска, каб высветліць, што сёння ўяўляе сабой канцэпцыя працы — калі яна ў прынцыпе хоць нечага вартая. У якасці прыкладаў для параўнання ў фільме бяруць чатыры краіны: Кувейт, дзе з-за гарантаванага канстытуцыяй права на працу на адну пасаду ў кампаніі могуць браць па дваццаць чалавек, Паўднёвая Карэя, у якой змагаюцца з перапрацоўкамі масавым адключэннем камп'ютараў а 18-й, ЗША, дзе людзі штогод адмаўляюцца ад 500 мільёнаў гадзін адпачынкаў, і Італія, млявы паўднёвы менталітэт якой спарадзіў моду на НВПС — «не на вучобе, працы ці стажыроўцы». Тым часам штучны інтэлект ужо гатовы забраць нашу працу, і з гэтым трэба нешта рабіць.
Мова арыгіналу: англійская, італьянская, карэйская, арабская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias