ШАЛЁНЫ ГАЙД ПА СУЧАСНЫМ МАСТАЦТВЕ
Фільм «Неспакойныя розумы» — гэта нервовая вандроўка ў багемнае жыццё мастакоў, заснаваная на рэальных падзеях, імправізацыі ды сцёбе. Героі сутыкаюцца з праблемамі пошуку сэнсаў, балансавання на мяжы творчасці і вар'яцтва, свабоды і залежнасці ад спонсараў. Як адлюстраваная ў фільме латвійская арт-сцэна і ці блізкі гэты кантэкст беларусам? Пра мастацтва і эксперыменты над свядомасцю з братамі Райцісам ды Лаўрысам Абеле пагаворыць куратарка Ганна Карпенка.




Гутарка з братамі Лаўрысам і Райцісам Абеле
Мова івента: англійская з беларускімі субцітрамі.
22.11—19:00 (GMT +3)
ONLINE (у ЗАПІСЕ)
СПІКЕРЫ
Лаўрыс Абеле і Райціс Абеле
Латвійскія рэжысёры, якія нарадзіліся і жывуць у Рызе. Лаўрыс атрымаў ступень магістра аўдыявізуальных мастацтваў (рэжысура кіно) у Латвійскай акадэміі культуры і ступень бакалаўра гуманітарных навук (філасофія) у Латвійскім універсітэце. Райціс Абеле атрымаў ступень магістра клінічнай псіхалогіі ў Латвійскім універсітэце і вывучаў кінамастацтва ў Нью-Ёркскай кінаакадэміі. Утрох разам са сваім братам Марцісам Абеле (аператар-пастаноўшчык) яны працуюць над фільмамі, музычнымі кліпамі і сюррэалістычнымі арт-праектамі. Як кінамастакі браты засяроджваюцца на экзістэнцыйных праблемах сучаснасці і паказваюць іх з дапамогай моцных візуальных элементаў.
Ганна Карпенка
Куратарка. Нарадзілася ў Мінску (Беларусь), жыве і працуе ў Ляйпцыгу/Берліне (Германія). Скончыла філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае ступень магістра сацыялогіі мастацтва (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня). Цяпер працуе над яшчэ адной магістарскай працай «Культуры куратарства» (Акадэмія прыгожых мастацтваў, Ляйпцыг). Займаецца куратарскай тэорыяй, робіць выставы, піша тэксты. З апошніх праектаў — групавая выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія» (галерэя «Арсенал», Польшча і Музей сучаснага мастацтва ў Ляйпцыгу, Германія), красавік — верасень 2022 года.