РЭЖ. АКСЕЛЬ ДАНІЭЛЬСАН, МАКСІМІЛЬЕН ВАН ЭРТРЫК | ШВЕЦЫЯ, ДАНІЯ | 2023 | 88 ХВ. | ДАКУМЕНТАЛЬНЫ
online
ФІЛЬМ ЗАКРЫЦЦЯ | ДЭБЮТ | новы погляд | швецыя
І сказаў кароль: што за цуд-машына!
26 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Found footage-антыўтопія пра двухвекавыя адносіны чалавека і камеры
Уладальнік спецыяльнага прыза журы кінафестывалю Sundance-2023. «І сказаў кароль: што за фантастычная машына» — гэта вытканая з сотняў знойдзеных у інтэрнэце матэрыялаў дасціпная хроніка, якая ахоплівае амаль 200-гадовую гісторыю выявы: ад вынаходства камеры-абскуры і паказу першай рухомай карцінкі жакея на кані да з'яўлення вэб-камер і першых вірусных відэаролікаў. Рэжысёрскі дуэт Акселя Даніэлсана і Максімільена Ван Эртрыка міксуе гістарычныя кадры з каранацыі Эдуарда VII (да яе адсылае мудрагелістая назва фільма) і фрагменты прапагандысцкіх стужак Трэцяга рэйха з дзясяткамі знойдзеных на YouTube дамашніх відэа, тэлевізійнымі рэпартажамі з месцаў ваенных дзеянняў, кліпамі аматараў вострых адчуванняў, якія звісаюць з дахаў хмарачосаў, ды запісамі стрымаў Бэль Дэльфін дзеля адначасова саркастычнага і поўнага глыбокай пашаны эсэ, якое даследуе тое, як выява кіруе нашым стаўленнем да зафіксаванай на ёй рэальнасці.
МОВА АРЫГІНАЛУ: ШВЕДСКАЯ, АНГЛІЙСКАЯ, ФРАНЦУЗСКАЯ, НЯМЕЦКАЯ, АРАБСКАЯ
СУБЦІТРЫ: БЕЛАРУСКІЯ | АНГЛІЙСКІЯ
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias