Сёлета Беларускі конкурс «Паўночнага ззяння» сабраў рознае, але па-сапраўднаму шчырае кіно.
Фільмы расказваюць пра перажытае і асэнсаванае, пра разнастайныя бакі жыцця, у якіх драмы стагоддзя і мастацкая выдумка сведчаць пра наш цяжкі, абсурдны і парадаксальны час, які патрабуе ад кожнага адвагі і пачуцця годнасці. Такі сумленны погляд у беларускім кіно заўсёды быў у дэфіцыце, але сёння гэта становіцца галоўнай адметнай рысай нацыянальнай кінематаграфіі, якая існуе насуперак ідэалагічным дыктатам і законам кінабізнэсу.

Далучайцеся да прагляду свайго, нацыянальнага кіно ў межах Беларускага конкурсу і Спецыяльных паказаў на «Паўночным ззянні — 2023».
БеларускІ конкурс
ФІЛЬМЫ ПРЫЗНАЧАНЫЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАГЛЯДУ
спецыяльныя паказы
ФІЛЬМЫ ПРЫЗНАЧАНЫЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАГЛЯДУ