Рэж. Хільмар Одсан | Ісландыя, Эстонія | 2022 | 112 хв. | Ігравы
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Паездка з мамай
15 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Матуля — швейцарскі нож: змрочна-камедыйны роўд-муві пра запозненае сталенне. Гран-пры Талінскага кінафестывалю «Цёмныя ночы» ў 2022 годзе
У сваім першым за 13 гадоў фільме рэжысёр Хільмар Одсан нацягвае на класіку «трупных» камедый, накшталт «Уік-энду з Берні» і «Чалавека — швейцарскага нажа», ісландскі швэдар. Ён, сварлівы і зацюканы мужчына сярэдніх гадоў, жыве разам са сваёй пажылой аўтарытарнай маці на ферме ў самай аддаленай і ізаляванай правінцыі Ісландыі. Яны разам зарабляюць на жыццё вязаннем традыцыйных швэдраў, і туга пераплеценыя ваўняныя ніткі з іх клубкоў — найпрыгажэйшая візуальная метафара іх жыцця. Адзіная іх забаўка — праслухоўванне запісаных на касеты радыёперадач, якія раз на некалькі тыдняў разам з правізіяй прывозіць гандлёвае судна. Калі матуля раптоўна памірае, Ён, выконваючы ўказаную ў завяшчанні волю, вязе яе праз усю краіну, каб пахаваць у роднай вёсцы Эйрарбакі. Пасадзіўшы нафарбаваны і прыбраны труп маці на задняе сядзенне аўтамабіля і прыхапіўшы з сабой улюбёнага сабаку, мужчына адпраўляецца ў літаральнае і экзістэнцыйнае падарожжа, па дарозе сутыкаючыся з фрыкаватымі мясцовымі жыхарамі, каханнем усяго жыцця, грэчаскiм хорам і ўласнымі комплексамі. А той факт, што маці Ёна зараз мёртвая, не перашкаджае ёй камандаваць сынам.
Мова арыгіналу: ісландская, французская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias