ЗМАГАЙСЯ ЯК ДЗЯЎЧО
Натхняльная гісторыя юных баскетбалістак, якім даводзіцца змагацца за гендарную роўнасць нават у прагрэсіўнай Ісландыі, сталася дэбютам рэжысёра Гвюд'ёна Рагнарсана. Як падчас здымак удалося перадаць шчырыя эмоцыі і волю да перамогі маленькіх гераінь? Пра гэта адмыслова для «Паўночнага ззяння» рэжысёр пагаворыць з журналістам Ягорам Калеснікам. А госцяй размовы стане зорка беларускага баскетбола Кацярына Сныціна, якая падзеліцца ўражаннямі ад фільма ды згадае моманты суперніцтва і сяброўства са свайго спартовага дзяцінства.
Як перагуляць патрыярхат у баскетбол
Мова iвента: руская, англійская з беларускімі субцітрамі.
20.11—19:00 (GMT +3)
ONLINE (у запісе)
Спікеры
Гвюд'ён Рагнарсан
Працуе ў кінаіндустрыі Ісландыі з 2005 года. Пасля навучання акторскаму майстэрству ў Лос-Анджэлесе ён паступіў у Ісландскую кінашколу, дзе вучыўся рэжысуры і напісанню сцэнароў. «Уздымі планку» — яго дэбютны фільм. Рэжысёр зняў таксама два поўнаметражныя дакументальныя фільмы і некалькі кароткаметражных ігравых фільмаў. Цяпер, ва ўзросце 30 гадоў, ён вывучае акторскае майстэрства ў Ісландскім універсітэце мастацтваў і жыве са сваёй нявестай і двума дзецьмі.
КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА
Беларуская дзейная баскетбалістка, удзельніца Свабоднага аб'яднання спартоўцаў, былы капітан Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
Ягор Калеснік
Журналіст, мультымедыйны сторытэлер, сцэнарыст аўдыявізуальных кампаній для брэндаў і медыя. У 2019 годзе зняў дакументальны фільм «Гуляе як дзеўчанё» пра жаночы футбол. У стужцы Ягор уздымае тэму дыскрымінацыі ды сэксізму ў беларускім спорце.