ДЗЯВОЧЫЯ САКРЭТЫ
Рэжысёрка Алі Хаапасала зняла фільм пра сучасных фінскіх дзяўчат, пра іх сяброўства, каханне, сэкс, траўмы, пошук ідэнтычнасці і свайго месца ў свеце. Стужка адразу скарыла публіку, атрымаўшы прыз глядацкіх сімпатый на кінафестывалі Sundance, а ці спадабалася яна самім падлеткам? Пра тое, як ствараліся вобразы трох сябровак і ці не замінала рэжысёрцы рознасць пакаленняў з яе гераінямі, Алі Хаапасала распавядзе ў размове з пісьменніцай Наталкай Харытанюк.
Размова з рэжысёркай Алі Хаапасала
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую.
30.11—20:00 (GMT +3)
ONLINE (LIVE)
Спікеры
Алі Хаапасала
Рэжысёрка і пісьменніца. Cваім трэцім поўнаметражным фільмам «Дзяўчаты, дзяўчаты», які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на кінафестывалі Sundance, яна працягвае апавядаць пра моцныя жаночыя гісторыі. Мастацкі дэбют Хаапасала «Каханне і лютасць» (2016) паказвае пісьменніцу, якая знайшла свой голас. Фільм «Сіла звычкі» (2019), створаны калектывам з сямі сцэнарыстаў і рэжысёраў, прысвечаны гендарным стэрэатыпам і структурнаму злоўжыванню ўладай. Ён вандраваў па свеце і прывёз дадому некалькі ўзнагарод, а таксама быў намінаваны на фінскую нацыянальную кінапрэмію Jussi ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшы сцэнар» ды атрымаў Nordisk Film Award у 2020 годзе.
Наталка Харытанюк
Пісьменніца і перакладчыца, нарадзілася ў Берасці. Апошнія 13 гадоў выкладае англійскую мову. Аўтарка зборніка апавяданняў «13 гісторый пра мёртвага ката», рамана «Смерць лесбіянкі», кніг для дзяцей «Казкі старога Адамкова» і «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі». Другі год жыве ў Батумі, Грузія.