Рэж. Марыяна Мёркёр, Байнта а Торкілсхэйдж | Фарэрскія астравы | 2023 | 58 хв. | Дакументальны
online
ФІЛЬМ АДКРЫЦЦя | Дэбют
Сэрца творцы
13 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Маляўнічы, жывапісны і ўтульны партрэт любімай мастачкі Фарэрскіх астравоў
Жвавая пажылая жанчына, апранутая ў ружовы пухавік, засяроджана блукае па бязмежнай гарыстай мясцовасці Фарэрскіх астравоў. Гэта 72-гадовая Сігрун Гунарсдоцір — адна з самых знакамітых мастачак краіны, якая нарадзілася і вырасла ў маленькай вёсцы Айі, што размясцілася нібыта ў сусвеце Уэса Андэрсана. Сігрун пастаянна ў руху, пастаянна ў працы: малюе, шпацыруе з сабакам, гуляе з мужам у пінг-понг. Размераны, але поўны прыемных дробязей побыт ды жывапіснае наваколле — галоўныя крыніцы натхнення для яе наіўнага мастацтва: карціны, на якіх часцей за ўсё намаляваныя людзі, птушкі і горы, размаўляюць на ўласнай візуальнай мове. Дакументальны фільм, якi акуратна падглядае за жыццём Гунарсдоцір, распавядае яе гісторыю: ад вучобы ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Капенгагене да станаўлення ў якасці мастачкі, мамы ды бабулі і заказу на напісанне партрэта дацкай каралевы Маргрэтэ. А персанажы мудрагелістых карцін Сігрун ажываюць на экране дзякуючы шатландскай арт-дырэктарцы Кэці Беверыдж, якая працуе з Volkswagen, Burberry і Marc Jacobs.
Мова арыгіналу: фарэрская

Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias