уздымі планку
20 лістапада
з 00:00 да 23:59
Фільм адкрыцця
Рэж. Гвюд'ён Рагнарсан | Ісландыя | 2021 | 70 хв. | Дакументальны
ONLINE
У 2015 годзе былы форвард ісландскай баскетбольнай зборнай Брын'яр Карл Сігурдсан бярэцца трэніраваць каманду дзяўчынак 8-13 гадоў. Яго метады, мякка кажучы, бескампрамісныя: Брын'яр гарлапаніць на гульцоў і прапагандуе трэш-толк на пляцоўцы. Аднак па-за гульнёй мужчына становіцца для падапечных другім бацькам, да якога не сорамна звярнуцца і па мудрую жыццёвую параду, і з просьбай паўдзельнічаць у танцавальным флэшмобе. Каманда Сігурдсана пачынае выйграваць адзін турнір за другім — як сярод дзяўчат, так і сярод хлопчыкаў. У той жа час баскетбольная асацыяцыя Ісландыі ўводзіць забарону на ўдзел жаночых каманд у мужчынскіх лігах, а бацькі юных спартовак бурна выказваюць занепакоенасць суровымі парадкамі Брын'яра. Ні дзяўчаты, ні трэнер так проста пакідаць гэта не збіраюцца.
Мова арыгіналу: ісландская
Субцітры: беларускія | англійскія
Спартыўная girl-power-драма пра барацьбу за эмансіпацыю, роўнасць і права голасу
Глядзець
трэйлер
Глядзець
трэйлер
НАШЫ ПАРТНЁРЫ