У ВАЙНЫ НЕ ДЗІЦЯЧЫ ТВАР
Размова з рэжысёркай Алісай Каваленка
Рэжысёрка Аліса Каваленка здымала фільм «Мы не згаснем» з 2019 па 2022 год у Луганскай вобласці. Яна паказала гісторыі пяцярых падлеткаў, якія, як і ўсе тынэйджары, слухаюць музыку, малююць, гуляюць і свецяцца марамі насуперак страшнай рэчаіснасці навокал. Пра тое, што жанчына-рэжысёрка адчувае на вайне і як выглядае дзяцінства на лініі фронту, Аліса распавядзе ў размове з дырэктаркай «Паўночнага ззяння» Воляй Чайкоўскай.
Мовы івента: украінская, беларуская
18.11—14:00 (GMT +3)
ONLINE (live)
УДЗЕЛЬНІКІ
Аліса Каваленка — украінская рэжысёрка-дакументалістка, уганараваная шматлікімі прэміямі. Яна нарадзілася і вырасла ў Запарожжы на паўднёвым усходзе Украіны і вывучала дакументалістыку ў Нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага ў Кіеве і ў школе Анджэя Вайды ў Варшаве. Сусветная прэм'ера яе дэбютнага поўнаметражнага дакументальнага фільма «Аліса ў краіне вайны» — асабістага дзённіка праз рэвалюцыю і вайну ва Украіне — адбылася на конкурсе дэбютаў IDFA 2015. «Хатнія гульні», сацыяльная казка пра разбітыя мары юнай футбалісткі, была паказаная на Sheffield Doc/Fest 2018 і зноў была адабраная на IDFA (Best of Fests 2018). У 2021 годзе «Хатнія гульні» стаў першым украінскім творчым дакументальным фільмам, набытым Netflix. У 2018 годзе Аліса выступіла рэжысёркай і каардынатаркай 10-серыйнага дакументальнага серыяла «Прыгожая гульня» на заказ Current Time TV. Сусветная прэм'ера яе апошняга дакументальнага фільма «Мы не згаснем» адбылася на Berlinale Generation 2023 і была намінавана на прэмію Berlinale Documentary Award.
Аліса
Каваленка
кінарэжысёрка, аўтарка фільма «Мы не згаснем»
Украіна
Воля Чайкоўская — беларуская прадзюсарка і рэжысёрка, цяпер жыве ў Эстоніі і працуе з кінакампаніяй Allfilm Production. Атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці "рэжысура і прадзюсаванне дакументальнага кіно" Балтыйскага ўніверсітэта кіно і медыя ў Таліне. Заснавальніца Незалежнага беларускага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі.
Воля Чайкоўская
прадзюсарка, кінарэжысёрка, заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ПАДЗЕЮ ТАМ, ДЗЕ ВАМ ЗРУЧНА
МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА
мы не згаснем
ukraine mon amour
online 18.11 — 00:00 - 23:59
Пяцёра ўкраінскіх падлеткаў, якія захраслі ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе, мараць пра свабоду і даследаванне вялікага свету. Аднойчы яны атрымліваюць унікальную магчымасць пакарыць Гімалаі... Падрабязней