ukraine mon amour
Другі год запар на «Паўночным ззянні» можна паглядзець сучаснае ўкраінскае кіно ў межах праграмы UKRAINE MON AMOUR. Праграма прысвячаецца смелай барацьбе Украіны за свабоду і супраць расейскай агрэсіі, а таксама з'яўляецца шчырым жэстам падтрымкі нашым украінскім калегам і каляжанкам, сябрам і сяброўкам у кіно.

Мы запрашаем вас да прагляду фільмаў UKRAINE MON AMOUR, а таксама прапануем далучыцца да вялікага збору «Запакуй неба», які арганізоўваюць Новая пошта і фонд «Павярніся жывым». Мэта збору — паляпшэнне працы супрацьпаветранай абароны, што дазволіць ратаваць жыцці мірных людзей ва ўсёй Украіне. Падрабязней пра збор чытайце тут.

УВАГА: Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі, дадаткова ўзважце, ці можаце вы далучыцца да збору. Калі ласка, не забывайце пра сваю бяспеку.
ФІЛЬМЫ ПРЫЗНАЧАНЫЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАГЛЯДУ