Рэж. Карл Ульсан | Швецыя | 2023 | 82 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | швецыя
Зімняя казка
14 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Зіма блізка: метаіранічны калейдаскоп нардычнай меланхоліі ў духу Роя Андэрсана і Фрэдэрыка Вайсмана
Калі б недзе існавала ілюстрацыя душэўнага стану сярэднестатыстычнага постсавецкага чалавека ўзімку, то яна б выглядала як любы з кліпаў гурта «Молчат Дома». Такой жа ілюстрацыяй, але ўжо для Скандынавіі, папросту можа паслужыць новая змрочна-гумарыстычная сага Карла Ульсана, якая складаецца з 24 кароткіх частак, заснаваных на аднайменнай песні шведскага музыкі Тэда Строма. Лаканічная і па-перфекцыянісцку дасканалая «Зімняя казка» практычна стварае новы жанр, які балансуе паміж арт-інсталяцыяй, кінакоміксам, камедыяй назіранняў і сацыяльнай сатырай, што базуецца менавіта на вядомай рэальнасці зімы. Кампанія хлопцаў з задавальненнем спальвае гуму BMW на заводскіх задворках; пажылая пара сядзіць пад маяком ды назірае за птушкамі; манархісты збіраюцца на званую вячэру ў гонар Яго Вялікасці; дзве сяброўкі тэстуюць у машыне новую касметыку ад Sephora; работнікі стакгольмскага рэстарана выходзяць на перакур; паліцыянты мерзнуць у цёмным завулку; пара займаецца сэксам у гатэлі; паромшчыкі абмяркоўваюць, куды пайсці на абед. Кожная з гэтых мікраскапічных гісторый становіцца часткай вялікай галаваломкі, якая адлюстроўвае ва ўсёй разнастайнасці і супярэчнасцях не толькі сучасную Швецыю, але і ўсіх нас.
Мова арыгіналу: шведская, польская, меянкіелі
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias