КАЛІ НАСТАНЕ ДЗЕНЬ
Стужкі «Дом з аскепкаў» Сымона Лерэнга Вільмонта і «Звонку» Вольгі Журбы ў нечым перагукаюцца. Яны пра адзіноту дзяцей у суровым свеце дарослых і, вядома ж, пра Украіну. Тэлежурналістка Таня Рэут сустрэнецца анлайн з аўтарамі пранізлівых, кранальных і прыгожых фільмаў, якія ўвайшлі ў спецыяльную праграму Ukraine Mon Amour, прысвечаную смелай барацьбе Украіны за свабоду.




Размова паводле праграмы Ukraine Mon Amour
Мова івента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую.
25.11—16:00 (GMT +3)
ONLINE (LIVE)
Спікеры
Сымон Лерэнг Вільмонт
Рэжысёр стужкі «Дом з аскепкаў» (2022), якая прынесла яму ўзнагароду за найлепшую рэжысуру на кінафестывалі Sundance ў 2022 годзе. Сымон нарадзіўся ў Капенгагене (Данія), атрымаў ступень бакалаўра па японскай мове і ў 2009 годзе скончыў Нацыянальную кінашколу Даніі па спецыяльнасці «Рэжысура дакументальнага кіно». Сярод папярэдніх фільмаў Вільмонта — кароткія дакументальныя стужкі «Чыкара — сын барца сумо» (2013), «Чэмпіён па фехтаванні» (2014) і, вядома ж, «Аддалены лай сабак» (2017), прэм'ера якога адбылася на IDFA-2017, дзе фільм атрымаў узнагароду як найлепшы дэбют.
Вольга Журба
Украінская рэжысёрка, вучылася ў Кіеўскай кінашколе. Яна мае больш як дзесяцігадовы досвед працы ў аўдыявізуальным сектары. Перш чым перайсці ў кінавытворчасць, працавала рэжысёркай і мантажоркай рэкламных ролікаў, музычных кліпаў і трэйлераў да фільмаў. Прэм'ера яе першай кароткаметражнай мастацкай стужкі «Татавы красоўкі» (2021) адбылася на кінафестывалі ў Лакарна, а пазней фільм быў адзначаны ўзнагародамі на шматлікіх міжнародных фестывалях. Стужка «Татавы красоўкі» была кандыдатам на намінацыю European Film Awards 2022. «Звонку» (2022) — гэта першы поўнаметражны дакументальны фільм Вольгі, прэм'ера якога адбылася на CPH:DOX і HOT DOCS, а нядаўна ён атрымаў The Willy Brandt Documentary Film Award у намінацыі «Свабода і Правы чалавека» на Human Rights Berlin FF. Вольга таксама працавала над мантажом такіх дакументальных фестывальных хітоў, адзначаных узнагародамі, як «Гэты дождж ніколі не скончыцца» (2021) Аліны Горлавай і «Хатнія гульні» (2018) Алісы Каваленка.
Таня Рэут
Тэлежурналістка і вядоўца. Нарадзінка Менску, Таня скончыла магістратуру факультэта журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. За плячыма — шэсць гадоў працы на тэлебачанні і дзясяткі рэпартажаў з фокусам на падзеі ў Беларусі, Украіне і Расеі. Жыла і працавала ў Польшчы, Турцыі і Швейцарыі. Цяпер працуе рэпарцёркай на ірландскім тэлебачанні ў Дубліне. Імкнецца знайсці мову для апісання заходняй аўдыторыі беларускага і постсавецкага болю.