РЭЖ. Саша Кулак | Францыя | 2022 | 76 ХВ. | ДАКУМЕНТАЛЬНЫ
OFFLINE, online
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
Ястраб памерам з каня
18 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
24 ЛІСТАПАДА, 17:30
ВІЛЬНЮС, К/Т 'SKALVIJA'
Бігендэрны мастак-арнітолаг у палоне Лінчэўскага «Твін Пікс»: сюррэалістычны дакумент-загадка аб чароўнай анамаліі творчасці
Лідзія, 47-гадовая бігендарная асоба, – паважаны арнітолаг. Яна жыве з жонкай Васілісай у мястэчку Шчэрбінка, дае прыватныя ўрокі біялогіі і працуе на кампанію, якая прадухіляе сутыкненні птушак з самалётамі. Васіліса трэніруе паліцэйскіх коней.

Жыццё Лідзіі цалкам прысвечана спраўджванню ўласных фантазій. У самастойна пабудаваным драўляным доме яна спрабуе ўзнавіць атмасферу «Твін Пікса», знакамітага серыяла Дэвіда Лінча, і стварыць уласную версію.

Здаецца, Лідзія заўсёды ў вобразе персанажа драмы, створанай ёю для сябе і іншых. Яна прыдумала рытуал, у якім локці – гэта істоты, якія могуць камунікаваць між сабой, а таксама патраціла свае накапленні на стварэнне сіліконавай лялькі па імені «Лара». Гэта дакладная копія актрысы, якая грае ролю найлепшай сяброўкі Лоры Палмер у «Твін Піксе». Для Лідзіі яна ідэал жаноцкасці, алегорыя прыгажосці.

Саша Кулак, рэжысёрка фільма, з-за сваёй гераіні Лідзіі сустракаецца з пытаннем, якое пахісне яе разуменне дакументалістыкі: сутыкаючыся з анамаліяй, ці варта адказваць на пытанні, якія яна задае? Як размежаваць рэальнасць і мару? Сашын голас вядзе нас, пакуль яна сама не становіцца персанажам у гэтым унікальным кінематаграфічным досведзе.
МОВА АРЫГІНАЛУ: руская
СУБЦІТРЫ: англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias