04–21˚ лістападА’24
Рэж. Леа Глоб | Данія, Польшча, Францыя | 2022 | 116 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют
Апалонія, Апалонія
20 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Дакументальная сенсацыя мінулага года — шчырая і захапляльная хроніка барацьбы маладой мастачкі за сваё месца ў сусвеце мастацтва. Фільм здымаўся на працягу 13 гадоў
«Колькі сябе памятаю, я бачыла свет праз камеру. Але нічога не прыцягнула маю ўвагу так, як яна» — так дацкая рэжысёрка Леа Глоб пачынае аповед пра Апалонію Сокал, маладую мастачку беларуска-польскага паходжання. Апалонія, чыё дзяцінства прайшло ў сценах парыжскага тэатра, якім валодалі яе багемныя бацькі-эксцэнтрыкі, запрашае Лею ў сваё бурнае жыццё і дазваляе ёй падглядаць за ўсім, што здаецца цікавым. На працягу цэлых 13 гадоў інтравертная рэжысёрка і свабодалюбівая мастачка ўмацоўваюць сваё сяброўства — за гэты час Глоб паспявае наздымаць тысячы гадзін матэрыялу. З іх яна карпатліва збярэ праніклівы, эмацыйны і неадфільтраваны партрэт рашучай дзяўчыны, якая спрабуе звесці канцы з канцамі, адстойваючы сваю творчую індывідуальнасць і сутыкаючыся з супрацівам і прадузятасцю крытыкаў са свету мастацтва. Другая ключавая лінія фільма — сяброўства Апалоніі з украінскай фем-актывісткай Аксанай Шачко, яшчэ адной трапяткой душой у пошуках свайго творчага «я». «Апалонія, Апалонія» — трыумфатар IDFA і CPH:DOX — двух галоўных сусветных фестываляў дакументальнага кіно.
Мова арыгіналу: дацкая, англійская, французская, польская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias