РЭЖ. АЎЛЬФРУН ЁРНАЎЛЬФСДОЦІР | ІСЛАНДЫЯ | 2022 | 88 ХВ. | ГІБРЫДНЫ
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | дэбют
бэнд
24 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
«Гэта — PPBB»: музычны даку-фікшн аб правалах, марах і сястрынстве, зняты ў духу класічнага макументары «Гэта — Spinal Tap»
Кожны творчы чалавек, які год за годам перажывае прафесійныя няўдачы, у нейкі момант ловіць сябе на жахлівай думцы, што ён ужо выпусціў той час, калі яшчэ мог стрэліць. Аўльфрун, Сага і Хрэфна — саракагадовыя сяброўкі з Рэйк'явіка, якія выступаюць у невялікіх барах як авангарднае электрапанк-трыа Post Performance Blues Band. Час ідзе, а іх гроўл пра «дысфункцыянальную дысфункцыянальнасць» усё гэтак жа чуе на кожным канцэрце прыкладна пятнаццаць чалавек — а жанчынам да таго ж трэба сумяшчаць творчую кар'еру з мацярынствам і неяк канкурыраваць з зумерамі, якія ўсё больш актыўна займаюць музычную сцэну Ісландыі. Стаміўшыся выступаць за келіх піва, гераіні даюць сабе роўна адзін год на ператварэнне ў поп-зорак — інакш яны назаўжды спыняюць займацца музыкай. «Бэнд» — гэта постдакументальная камедыя, якую зняла Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір — фронтвумэн PPBB і актрыса агучвання (яе голасам гаворыць па-ісландску, напрыклад, Ліза з «Сімпсанаў»). Па-панкаўску размываючы мяжу паміж рэальнасцю і выдумкай, фільм расказвае кранальную маленькую гісторыю пра вялікую мару і трыумф сястрынства.
Мова арыгіналу: ісландская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias