Край свету
22 ЛІСТАПАДА, 19:20
вільнюс, К/Т 'SKALVIJA'
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
Рэж. Ганна Саўчанка | Бельгiя, Лiтва | 2021 | 53 хв. | Дакументальны
OFFLINE
Гадзіна на машыне ад літоўскай сталіцы Вільнюса да беларускай мяжы, дзе кожны ахвотны трапіць з «вольнага Захаду» ў «апошнюю дыктатуру Еўропы» мусіць прайсці строгі памежны кантроль. Пераход мяжы – доўгі, у чымсьці абсурдны працэс. Аднак ёсць тыя, хто цярпяць яго амаль штодня: людзі, у якіх міждзяржаўная мяжа праходзіць проста праз двор. Каб па-ранейшаму завітаць да сваякоў і сяброў, наведаць касцёл ці могілкі, ім трэба прадрацца праз бюракратычнае пекла раскладаў, дазволаў і візаў. Яскравая ілюстрацыя «задворкаў Еўропы», парадоксу вольнай Шэнгенскай зоны, што раздзяляе грамадства, сем'і і жыцці.
Мова арыгіналу: руская, лiтоўская
Субцітры: англійскія
Падарожжа ў адны забытыя задворкі Еўропы, на мяжу Літвы і Беларусі, дзе Шэнгенская агароджа раздзяляе грамадства, сем'і, жыцці
Фільм аглядае міжнароднае журы
Пасля фільма адбудзецца размова з рэжысёркай
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
УДЗЕЛЬНІЦЫ РАЗМОВЫ
Ганна Саўчанка
ВОЛЯ ЧАЙКОЎСКАЯ
Мадэратарка размовы. Дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне», прадзюсарка, кінарэжысёрка.


Кінарэжысёрка, аўтарка фільма «Край свету».
УДЗЕЛЬНІЦЫ РАЗМОВЫ
НАШЫ ПАРТНЁРЫ