Праграма «Мы проста дзеці» яднае фільмы пра розныя формы сталення – асабістага, эмацыйнага і культурнага, – якое, здаецца, насамрэч ніколі не заканчваецца. Ад класічных драмаў пра пераходны ўзрост і дакументальных назіранняў за нараджэннем новага жыцця да гісторыяў пра пошук сябе праз вяртанне да дзіцячага досведу і раптоўнае здзяйсненне нават самых наіўных мараў – напрыклад, каб стацца агентам 007. Аўтары з краінаў Скандынавіі і Балтыі з пяшчотай і ўвагай углядаюцца ў тое, як дзяцінства – упартае і светлае – працягвае гучаць у нас, нават калі здаецца, што мы ўжо даўно дарослыя.