DOMUM
26 лістапада
з 00:00 да 23:59
беларускі конкурс
Рэж. Максім Сіры | Беларусь | 2020 | 60 хв. | Дакументальны
ONLINE
Дакументальная стужка ахоплівае некалькі дзён з жыцця двух абсалютна розных людзей, якіх не аб'ядноўвае нічога, акрамя Беларусі — краіны, у якой яны нарадзіліся.

Першы — Міша — жыве ў вёсцы Падароск з маці і айчымам. Міша — настаўнік гісторыі, краязнаўца, стваральнік мясцовага краязнаўчага музея. Ён вучыць дзяцей і любіць радзіму.

Другі — Эдзік. Травесці-акцёр, журналіст. Заснавальнік першай ЛГБТ-суполкі ў Беларусі. Ён быў змушаны з'ехаць з краіны і цяпер жыве ў Кіеве. Эдзік забаўляе моладзь і не асабліва любіць радзіму.

Ёсць і трэці герой — сам аўтар, прысутны за кадрам.

Фільм заснаваны на развагах пра радзіму і свабоду выбару: з'ехаць ці застацца.
Мова арыгіналу: руская, беларуская
Субцітры: англійскія
Асабістае падарожжа беларускага драг-квін у пошуках ідэнтычнасці і дому
Фільм аглядае міжнароднае журы
глядзець
трэйлер
глядзець
трэйлер
НАШЫ ПАРТНЁРЫ