РЭЖ. Лена Ле | Беларусь | 2023 | 48 ХВ. | ДАКУМЕНТАЛЬНЫ
Offline, online
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
Чатыры колы далей ад цэнтра
18 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
24 ЛІСТАПАДА, 17:30
ВІЛЬНЮС, К/Т 'SKALVIJA'
Талент і жаноцкасць без страху і папроку: дакументальны партрэт мінскай мастачкі ў адсутнасці дыстанцыі
Фільм-споведзь.

Чацвёра, якія асабіста ведаюць Марыну, паведамляюць, што яны думаюць пра яе. Гэтыя людзі і ёсць чатыры колы фільма – сябры, калегі ды суседка па двары. Гісторыі герояў перакрыжоўваюцца, рэальнасць уступае ў спрэчку з фантазіяй.

У пачатку фільма Марына з'яўляецца са шпагай у руцэ. Прыгажосць ды поспех – вось яе абарона. Але з кожным крокам бачна ўсё болей месцаў, дзе гераіня безабаронная. Кульмінацыя фільма прысвечана тэме кахання. У фінале гэтая тэма гучыць на новы лад. Розніца ў тым, што на гэты раз сіла фантазіі апраўдвае ўсё.

Эпілог – гісторыя пра люстэрка, якая паказвае, як самыя простыя рэчы дапамагаюць дасягаць незвычайных вынікаў. Перамога за творчасцю.
МОВА АРЫГІНАЛУ: руская
СУБЦІТРЫ: англійскія, літоўскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА
Q&A з ленай ле
Вільнюс, к/т 'skalvija',
24.11 — 17:30
Error get alias