Рэж. Біргіт Мёлер | Фінляндыя, Германія | 2023 | 115 хв. | Ігравы
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют | новы погляд
Фрэнкі 5 зорак
19 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Мудрагелістая гісторыя сталення і пошукаў сябе (не толькі ў адным экзэмпляры). У галоўнай ролі — Лена Урцэндоўскі з серыялаў «Цемра» і «Як прадаць наркотыкі анлайн (хутка)»
Дзеянне фільма разгортваецца ў двух паралельных сусветах. У першым ёсць толькі Фрэнкі — растрапаная і сарамлівая дзяўчынка-падлетак, усё жыццё якой складаецца з выслухоўвання маралей ад маці, вячорак з адзінай сяброўкай Кацяй і дарэмных спроб вызначыцца са сваёй будучыняй. Фрэнкі трывожыць зменлівасць і невядомасць, асабліва калі справа тычыцца кахання. У другім сусвеце ёсць старамодны гатэль, аздоблены ў эстэтыцы фільмаў Жан-П'ера Жэнэ ды Мішэля Гандры і населены разнамаснымі персанажамі. Знаходзіцца гатэль у галаве ў Фрэнкі, а ўсе яго супрацоўнікі — гэта яе асобы, якія па чарзе займаюць цела дзяўчыны ў розных складаных сітуацыях: швейцар Фрэнк адказвае за знаходлівасць і дасціпнасць, пакаёўка Эла — за сэксуальнасць, лобі-бой Лені — за дзіцячую натуру. Аб тым, што існуе некалькі версій Фрэнкі, не ведае ніхто. Усё выйдзе з-пад кантролю, калі гераіня закахаецца ў новага хлопца Каці.
Мова арыгіналу: нямецкая, фінская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias