ЯК ЗДЫМАЦЬ БОДЗІ-ХОРАР
Пяць пытанняў грымёру фільма «Хворая дзяўчына»
Падчас здымак фільма грымёр Ізі Галінда павінен быў зрабіць страшныя язвы на скуры галоўнай гераіні ў выкананні акторкі Крысцін Куят Торп. Катастрофы чалавечага цела ўдаліся яму так добра, што ён разам з калегамі атрымаў нарвежскую кінапрэмію «Аманда» за грым. Сам Галінда ўвогуле прызнаецца, што «Хворая дзяўчына» — адна з самых улюбёных і дарагіх яму прац. Пра тое, як з дапамогай грыму прымусіць усіх паверыць у пагаршэнне загадкавай хваробы, Ізі распавядзе ў гутарцы адмыслова для «Паўночнага Ззяння».
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую.
17.11—18:00 (GMT +3)
ONLINE (live)
УДЗЕЛЬНІКІ
Ізі Галінда — спецыяліст у галіне пластычнага грыму і спецэфектаў. Ён вядомы сваімі працамі над фільмамі «Хворая дзяўчына» (2022), «Шчыгол» (2019) і «Homemakers» (2014). За фільм «Хворая дзяўчына» Ізі і яго калегі атрымалі нарвежскую кінапрэмію «Аманда» ў намінацыі «Найлепшы грым».
Iзі Галінда
мастак у галіне пластычнага грыму і спецэфектаў
ЗША
Анна-Марыя Кананенка, крэатыўная візажыстка, родам з Мінска, цяпер жыве ў Тбілісі. Вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў; засяроджана на стварэнні макіяжаў і грыму для здымак кліпаў, паказаў мод і кіно.
Анна-Марыя Кананенка
крэатыўная візажыстка
БЕЛАРУСЬ
ГЛЯДЗІЦЕ ПАДЗЕЮ ТАМ, ДЗЕ ВАМ ЗРУЧНА
МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА
хворая дзяўчына
Міжнародны конкурс дэбютаў
online 17.11 — 00:00 - 23:59
«Чалавек-слон» эпохі Instagram: сацыяльная сатыра з элементамі бодзі-хорару, паказаная на Канскім кінафестывалі. Другі фільм Крыстафера Борглі, новага фаварыта студыі A24. Падрабязней