Рэж. Крыстафер Борглі | Нарвегія, Швецыя | 2022 | 97 хв. | Ігравы
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | ДЭБЮТ | швецыя
Хворая дзяўчына
17 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
«Чалавек-слон» эпохі Instagram: сацыяльная сатыра з элементамі бодзі-хорару, паказаная на Канскім кінафестывалі. Другі фільм Крыстафера Борглі, новага фаварыта студыі A24
У ванітнай чорнай камедыі таксічная дваццацігадовая барыста Сiгнэ (Крысцін Куят Торп з «Дзіцёнка-ніндзя», фільма-прызёра глядацкіх сімпатый «Паўночнага ззяння»-2022) апантаная сіндромам галоўнага героя. Дзяўчына ўпэўнена, што яна разумнейшая, смяшнейшая і цікавейшая, чым іншыя людзі з яе творчага асяроддзя. Асабліва Сігнэ раздражняюць поспехі яе бойфрэнда Томаса, хуліганістага мастака-канцэптуаліста, які стварае інсталяцыі са скрадзенай у рэстаранах мэблі, чым моцна ўражвае культурную эліту Осла. У выніку дзяўчына звяртаецца да вельмі перакручанага спосабу прыцягнуць да сябе ўвагу: пачкамі глынае знойдзеныя ў даркнеце сумнеўныя расійскія таблеткі, з-за якіх у яе пачынаюць выпадаць валасы, а твар пакрываецца пухірамі і шнарамі. Сигнэ распавядае ў сацсетках аб «унікальнай хваробе», вірусіцца на ўвесь свет і заключае кантракт з інклюзіўным мадэльным агенцтвам. Але чым даўжэй дзяўчына эксплуатуе свой стан, які пагаршаецца з кожным днём, тым больш яе новае жыццё інфлюенсеркі будзе скочвацца ў абсурдную i вар'яцкую трагедыю.
Мова арыгіналу: нарвежская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias