АЎТСАЙДАРКІ, ЯКІЯ НЕ ЗДАЮЦЦА
Бадзёрая размова пра фільм «Бэнд»
Рэжысёрка Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір — удзельніца жаночага панк-перформанс-гурта, які чэрпае натхненне ў няўдачах і якому яна прысвяціла сваю дэбютную стужку «Бэнд». Беларуская пісьменніца, дыджэйка і арт-менеджарка Людміла Пагодзіна пагаворыць з Аўльфрун пра ўсё тое, што ёсць у гэтым фільме, — пра музыку, прыроду, фемінізм, а таксама пра няўдачы, якія робяць нас мацнейшымі.
Мова івента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую.
24.11—20:00 (GMT +3)
ONLINE (live)
УДЗЕЛЬНІКІ
Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір — ісландская тэатральная і кінарэжысёрка, сцэнарыстка і акторка. Удзельніца Post Performance Blues Band, музычнага арт-калектыву, які знаходзіць натхненне ў правалах. Фільм «Бэнд» — рэжысёрскі дэбют Аўльфрун, прэм'ера якога адбылася на фестывалі дакументальнага кіно HotDocs у 2022 і які быў намінаваны як найлепшы дакументальны фільм на некалькіх міжнародных кінафестывалях: у Чыкага, Мюнхене, Глазга, на фестывалі Nordisk Panorama. Цяпер Аўльфрун працуе як рэжысёрка над мюзіклам для Рэйк'явікскага гарадскога тэатра і новым поўнаметражным фільмам Shitballs.
Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір
кінарэжысёрка, акторка, пісьменніца
ісландыя
Людміла Пагодзіна - мультыдысцыплінарная мастачка з журналісцкім бэкграўндам з Беларусі, жыве ў Берліне. Людміла працуе пісьменніцай, дыджэйкай, арт-дырэктаркай, фатографкай. Сузаснавальніца арт-калектыву і прома-групы #KeepMinskWeird, суаўтарка і вядоўца інтэрв'ю-падкаста #KMWoice. Людміла працуе ў галіне музыкі, інтэрсекцыйнага фемінізму, правоў чалавека, сацыяльнай дасведчанасці і разнастайнасці.
людміла
пагодзіна
пісьменніца, дыджэйка, арт-менеджарка
БЕЛАРУСЬ
ГЛЯДЗІЦЕ ПАДЗЕЮ ТАМ, ДЗЕ ВАМ ЗРУЧНА
МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА
БЭНД
Міжнародны конкурс дэбютаў
online 24.11 — 00:00 - 23:59
«Гэта — PPBB»: музычны даку-фікшн аб правалах, марах і сястрынстве, зняты ў духу класічнага макументары «Гэта — Spinal Tap». Падрабязней