РЭЖ. андрэй кашперскі, БЕлСАТ | польшча | 2023 | 21 ХВ. | ігравы
закрыты паказ
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
патрыятычнае практыкаванне
закрыты паказ
для журы
Назад у будучыню: сатырычная дыстопія аб нашым шчаслівым дзяцінстве
Малодшыя школьнікі атрымліваюць залаты квіток на экскурсію ў чароўны будынак КДБ. Там дзецям дэманструюць фантастычныя метады працы самага важнага і патрыятычнага ведамства краіны: бескантактны бой, стральбу з завязанымі вачыма, тэлепатыю. Напрыканцы экскурсіі самым трывалым вучням супрацоўнікі КДБ даюць магчымасць адчуць сябе сапраўднымі патрыётамі і асабіста здабыць пры дапамозе току прызнанні ў здраднікаў.

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе, але будзе даступны для прагляду толькі журы. Прэм'ера фільма адбудзецца ў снежні (актуальная інфармацыя з'явіцца на канале «Белсат»).

Фільм створаны тэлеканалам «Белсат».
Error get alias