Рэж. Францішка Эліасен | Нарвегія | 2022 | 79 хв. | Ігравы
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | ДЭБЮТ | новы погляд
Апошняя вясна
21 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Экзістэнцыйная экафемінісцкая фантазія, якая атрымала дзве ўзнагароды кінафестывалю ў Лакарна
У сваім дэбютным поўнаметражным фільме 26-гадовая Францішка Эліасен звяртаецца да даследавання блізкай яе сэрцу тэмы — ментальнай сувязі, якая існуе паміж сёстрамі. Выкарыстоўваючы ў якасці адпраўнога пункту свой асабісты досвед (сястра рэжысёркі, як і гераіня стужкі, мае праблемы з псіхічным здароўем), Эліасен пашырае рамкі дыскурсу з нагоды самога паняцця «нармальнасці», у блукаючай паэтычнай манеры вывучаючы межы паміж рэальнасцю і ўяўленнем, мінулым і сучаснасцю, людзьмі і прыродай. У цэнтры сюжэта — сёстры-падлеткі Вера і Эйра, якія пераехалі разам з бацькамі ў жывапісную нарвежскую вёску. У апошні час з Верай нешта адбываецца, і, спрабуючы высветліць, што менавіта, Эйра ўпотай пачынае чытаць яе дзённік. Яна трапляе ў прыдуманы сястрой сусвет, поўны яркага святла і фарбаў, загадак і міфаў, а яшчэ надзей на больш цудоўную будучыню, чым у нашым свеце. Акторка Рубі Дагнал («Амундсэн»), якая сыграла Веру, атрымала за гэтую ролю прэмію Amanda Awards — нарвежскі «Оскар».
Мова арыгіналу: фінская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias