Рэж. Марыя Каўтарадзэ | Літва, Іспанія, Швецыя | 2023 | 108 хв. | Ігравы
offline
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют | швецыя
Tы мне нічога не нагадваеш
25 ЛІСТАПАДА, 15:40
ВІЛЬНЮС, К/Т SKALVIJA
Кандыдат на «Оскар» ад Літвы: наэлектрызаваная цялесная меладрама пра асэксуальнасць і розніцу паміж інтымам і сэксам
Эляна — выкладчыца танцаў кантэмпарары, дзяўчына адкрытая як эмацыйна, так і сэксуальна. Давідас — сціплы сурдаперакладчык, які прыйшоў дапамагаць ёй з групай танцораў, якія слаба чуюць. Літаральна падчас першай жа прагулкі па віленскіх вуліцах паміж імі хутка і вельмі натуральна ўзнікае рамантычная сувязь. Калі хлопец раптам прызнаецца ў сваёй асэксуальнасці, пара быццам бы спакойна дамаўляецца прымаць і паважаць патрэбы адно аднаго. Аднак чым больш цесна Эляна і Давідас сплятаюцца адно з адным, тым больш ахвяр і кампрамісаў выяўляецца ў іх адносінах — і не на ўсе з іх яны абое гатовы ісці. Далікатная і ў поўнай адпаведнасці з назвай размераная, знятая на крупчастую плёнку і з інтымнымі буйнымі планамі меладрама Марыі Каўтарадзэ (яе дэбютны фільм «Перажыць лета» паказвалі на «Паўночным ззянні» ў 2019 годзе) прапануе незвычайны погляд на тэму сэксуальнасці, цялеснасці і рамантычных адносін. Карціна была адзначана прызам за лепшую рэжысуру ў міжнароднай секцыі кінафестывалю Sundance-2023.
Мова арыгіналу: літоўская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias